27 лютага 2024 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Сяргея Уладзіміравіча Дудко (1969–2000), ваеннага марака-падводніка
Сяргей Уладзіміравіч Дудко нарадзіўся 27 лютага 1969 г. у г. Севераморску Мурманскай вобласці ў сям’і ваеннаслужачых. Яго бацька, Уладзімір Сазонавіч Дудко (1946–1992), ураджэнец г. Пінска Брэсцкай вобласці, маёр. Маці, Сафія Пятроўна (Гладун), ураджэнка в. Невель Пінскага раёна, медыцынскі работнік. Да шасці гадоў Сяргей часта пражываў у г. Пінску і ў в. Невель.
9 сакавіка 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Магамедавіча Бісултанава (1950), ветэрана Ваенна-Марскога Флота, грамадскага дзеяча, паэта
Уладзімір Магамедавіч Бісултанаў нарадзіўся 9 сакавіка 1950 г. у г. Чу (з 1993 г. — Шу) Жамбылскай вобласці Казахскай ССР. У 1958 г. сям’я пераехала ў Чачню, на радзіму продкаў. Закончыў СШ № 91 г. Грознага. Пасля школы працаваў на чыгунцы, неўзабаве быў прызваны ў Савецкую армію. Служыў у Пінску, у 1-м вучэбным атрадзе Ваенна-Марскога Флоту СССР. Прайшоў шлях ад матроса да капітан-лейтэнанта.